Святы Айцец прыняў Прэм'ер-міністра Партугаліі
Марыя Валодзіна - Vatican News
Палітык сустрэўся таксама з кардыналам П'етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, - паведаміла Зала Друку.
Падчас цёплых перамоў, якія прайшлі ў Дзяржаўным сакратарыяце, было высока ацэнена эфектыўнае супрацоўніцтва Партугаліі і Святога Пасада ў арганізацыі Сусветных дзён моладзі, якія з 2 па 6 жніўня 2023 года прайшлі ў Лісабоне з удзелам Папы.
Бакі абмеркавалі станоўчы ўплыў Касцёла на партугальскае грамадства ў цяперашнім сацыяльна-палітычным кантэксце, а таксама некаторыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Адбыўся абмен поглядамі на міжнародную сітуацыю з асаблівай увагай да наступстваў вайны ва Украіне і феномена міграцыі.