Папа: пагроза ўзаемнага знішчэння павінна саступіць месца дыялогу
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 6 жніўня 2025 года ў Ватыкане, Папа Леў XIV нагадаў пра 80-годдзе атамнай бамбардзіроўкі японскіх гарадоў Хірасіма і Нагасакі.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма, а праз тры дні мы будзем успамінаць пра бамбардзіроўку Нагасакі. Жадаю запэўніць у маёй малітве за ўсіх, хто пацярпеў ад іх фізічных, псіхалагічных і сацыяльных наступстваў. Нягледзячы на тое, што прамінулі гады, тыя трагічныя падзеі застаюцца паўсюдным напамінам пра спусташэнне, якое нясуць войны, асабліва ядзерная зброя. Спадзяюся, што ў сучасным свеце, пазначаным моцнай напружаннасцю і крывавымі канфліктамі, ілюзорная бяспека, заснаваная на пагрозе ўзаемнага знішчэння, саступіць месца сродкам справядлівасці, практыцы дыялогу і веры ў братэрства”, - пажадаў у сваім звароце Святы Айцец.
06 жніўня 2025, 11:37
