Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: праслаўляць Бога і клапаціцца пра наш супольны дом

Клапаціцца пра наш агульны дом заклікаў Папа напярэдадні Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння, які 1 верасня 2025 года будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 31 жніўня ў Ватыкане, Леў XIV нагадаў, што дзесяць гадоў таму Папа Францішак у згодзе з Экуменічным Патрыярхам Барталамеем устанавіў у Касцёле Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння. “Сёння ён важны і актуальны як ніколі”, - дадаў Пантыфік, падкрэсліўшы, што тэма сёлетняй ініцыятывы – “Зерні міру і надзеі”.

“Разам з усімі хрысціянамі мы адзначаем яго і працягваем як “Час стварэння” да 4 кастрычніка, успаміну святога Францішка Асізскага. У духу “Гімна брату Сонцу”, напісанага ім 800 гадоў таму, будзем жа праслаўляць Бога і пацвярджаць наша абавязацельства не знішчаць Яго дар, а клапаціцца пра наш супольны дом”, - заахвоціў Святы Айцец.
 

31 жніўня 2025, 13:30