Пошук

Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец наведаў новую залу Трыбунала Дзяржавы Ватыкан

18 верасня 2025 года Святы Айцец наведаў новую залу Трыбунала Дзяржавы Ватыкан, якая размясцілася ў былой Старой сінадальнай зале Апостальскага палаца.

Ян Глінскі

Паводле інфармацыі Прэфектуры Папскага двара, падчас візіту Льва XIV яго суправаджалі, між іншым, старшыня Трыбунала Дзяржавы Ватыкан прафесар Венеранда Марана і Прамотар справядлівасці Дзяржавы Ватыкан прафесар Алесандра Дзідзі.

Старая сінадальная зала Апостальскага палаца была месцам правядзення першых пасяджэнняў Сінода Біскупаў, заснаванага ў 1965 годзе святым Паўлам VI. З 1971 года сустрэчы Сінода пачалі адбывацца ў новай Сінадальнай зале, пабудаванай на тэрыторыі Ватыкана архітэктарам П’ер Луіджы Нэрві. Яна знаходзіцца ў будынку Залы Паўла VI.

Старая сінадальная зала вядома таксама як “Зала разбітых галоў”, бо раней у ёй захоўваліся шматлікія пашкоджаныя антычныя статуі. Нядаўна яна была адрэстаўравана і прыстасавана для правядзення слуханняў Трыбунала Дзяржавы Ватыкан. Новыя памяшканні былі прадстаўлены Пантыфіку, які ў бліжэйшы час таксама пераедзе ў Апостальскі палац.

Папа падчас візіту у новую залу Трыбунала Дзяржавы Ватыкан
Папа падчас візіту у новую залу Трыбунала Дзяржавы Ватыкан   (@Vatican Media)
19 верасня 2025, 10:36