Прэзідэнт Гандураса здзейсніла візіт у Ватыкан
Аляксандр Панчанка - Vatican News
19 верасня 2025 года Папа Леў XIV прыняў прэзідэнта Гандураса Ірыс Сіёмару Кастра Сарм’ента на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы. Затым палітык сустрэлася з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас перамоў у Дзяржсакратарыяце адзначаліся добрыя адносіны паміж Гандурасам і Святым Пасадам. Бакі падкрэслілі ролю Касцёла і дзяржавы ў сацыяльнай і адукацыйнай сферах, а таксама ў падтрымцы мігрантаў. У ходзе далейшых размоў закраналіся іншыя тэмы ўзаемнай цікавасці, звязаныя з грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне і рэгіёне, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
