Пошук

Руіны Газы. Ілюстрацынае фота Руіны Газы. Ілюстрацынае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: няма будучыні, заснаванай на гвалце

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 21 верасня 2025 года прайшла ў Ватыкане, Папа Леў XIV закрануў драматычную сітуацыю на Блізкім Усходзе.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святы Айцец звярнуўся да прадстаўнікоў розных каталіцкіх асацыяцый, якія займаюцца аказаннем падтрымкі насельніцтву Сектара Газа.

“Дарагія, я цаню вашу ініцыятыву і многія іншыя, якія ва ўсім Касцёле выражаюць блізкасць да людзей, якія церпяць на гэтай шматпакутнай зямлі. Разам з вамі і з пастырамі Касцёла ў Святой Зямлі я паўтараю: няма будучыні, заснаванай на гвалце, на прымусовым высяленні, на помсце. Народы патрабуюць міру: той, хто сапраўды іх любіць, працуе дзеля міру”, - падкрэсліў Папа.

 

21 верасня 2025, 12:34