Пошук

Леў XIV разразае святочны торт Леў XIV разразае святочны торт  (ANSA)

Папа адзначыў 70-годдзе ў экуменічнай атмасферы

Пасля завяршэння набажэнства на ўспамін мучанікаў і сведак веры XXI стагоддзя ў Базіліцы Святога Паўла па-за Мурамі Папа прыняў віншаванні з 70-годдзем ад прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведаміла Зала Друку, Святы Айцец пасля набажэнства запрасіў ва ўнутраны двор Базілікі прадстаўнікоў іншых Цэркваў і хрысціянскіх канфесій, каб разам з імі адсвяткаваць свой Дзень нараджэння.

Там дэкан Калегіі кардыналаў, кардынал Джавані Батыста Рэ, прамовіў віншавальнае слова. Папа шчыра падзякаваў, адзначыўшы супадзенне даты свайго юбілею з урачыстасцю Узвышэння Святога Крыжа: "Ад пачатку майго паклікання я заўсёды адказваў: 'не мая воля, а Твая, Пане'".

Мітрапаліт Антоній, Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага Кірыла, віншуе Папу з юбілеем
Мітрапаліт Антоній, Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага Кірыла, віншуе Папу з юбілеем   (ANSA)

Святы Айцец адзначыў экуменічны характар ўрачыстасці. Выказваючы надзею, што энтузіязм вернікаў у гэтым Юбілейным годзе прынясе плёны для місіі абвяшчэння Евангелля, "Я радуюся, што магу святкаваць гэты асаблівы дзень разам з братамі і сёстрамі розных хрысціянскіх традыцый", - прызнаўся ён.

Пасля кароткага тоста, традыцыйнага разразання святочнага торта і спеваў з пажаданнямі доўгіх гадоў, Леў XIV выйшаў з Базілікі, каб прывітаць вернікаў, якія чакалі звонку, а затым вярнуўся ў Ватыкан.
 

15 верасня 2025, 10:02