Першае Апостальскае падарожжа Льва XIV: лагатыпы і дэвізы
Ян Глінскі
У Турцыі Святы Айцец прабудзе да 30 лістапада, адкуль вылеціць у Бейрут, сталіцу Лівана, дзе прабудзе да 2 снежня.
Візіт у Турцыю прымеркаваны да 1700-годдзя першага Сусветнага Сабору ў Нікеі (сёння Ізнік). Лагатып разгортваецца ў круг, які ахінае мост праз праліў Дарданэлы, спасылаючыся на сустрэчу паміж Азіяй і Еўропай і на Хрыста як мост паміж Богам і чалавецтвам. Пад мостам – хвалі, якія нагадваюць воды хрышчэння і возера Ізнік. З правага боку ўзвышаецца Юбілейны Крыж 2025 года, а ўверсе злева тры пераплеценыя кругі, што сімвалізуюць Святую Тройцу. Усё гэта візуальна выражае дэвіз падарожжа ў Турцыю – “Адзін ёсць Пан, адна вера, адзін хрост” (Эф 4, 5). Круг сімвалізуе адзінства Бога, мост – адзіную веру, якая аб’ядноўвае народы, хвалі – хрост, які адраджае дзяцей Божых, заклікаючы да будаўніцтва братэрства і дыялогу паміж Усходам і Захадам.
Мэта візіту ў Ліван – падтрымаць ліванскі народ праз заахвочванне да дыялогу, прымірэння і гарманічнага суіснавання паміж яго рознымі супольнасцямі. Сустрэча пройдзе пад дэвізам “Благаслаўлёныя міратворцы”, які адлюстроўвае цэнтральнае пасланне візіту Пантыфіка.
На лагатыпе прадстаўлены Святы Айцец з паднятай правай рукой у жэсце благаслаўлення. Па баках – голуб, які сімвалізуе мір, і кедр, які прадстаўляе Ліван з яго багатай гісторыяй веры і міжканфесійнай згоды. Справа – крыж-якар Юбілею 2025 года, які сімвалізуе надзею, трывала заснаваную на веры ў Хрыста. Глыбокі сіні і мяккі ружовы, зялёны і блакітны колеры выражаюць спакой, а ў спалучэнні з белым – імкненне Лівана да міру.
