Пошук

Папа Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (@Vatican Media)

Леў XIV: малітва за памерлых нагадвае, што наша айчына ў небе

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 29 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане, Папа скіраваў заклік з нагоды набліжэння Дня ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У бліжэйшыя дні літургія будзе ўспамінаць памерлых вернікаў. Малітва за нашых блізкіх няхай нагадвае нам, што наша айчына – у небе. Няхай намаганні дзеля дасягнення часовых дабротаў, неабходных у зямным жыцці, заўсёды зыходзяць з любові і вернасці праўдзе Евангелля, якая не мінае, бо мае сваю крыніцу ў самім Богу”, - падкрэсліў Святы Айцец, вітаючы пілігрымаў з Польшчы.

Успамін усіх памерлых адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 2 лістапада. У гэты дзень Папа звычайна здзяйсняе малітоўны візіт на могілкі. 3 лістапада Леў XIV узначаліць святую Імшу ў ватыканскай базіліцы, падчас якой будзе маліцца за свайго папярэдніка, спачылага Папу Францішка, а таксама за кардыналаў і біскупаў, якія адышлі ў вечнасць цягам года.
 

 

29 кастрычніка 2025, 11:49