Пошук

Ян Павел ІІ падчас першага звароту да Касцёла і свету пасля абрання Пантыфікам Ян Павел ІІ падчас першага звароту да Касцёла і свету пасля абрання Пантыфікам 

“Адкрыцца на Хрыста”: Папа заклікаў прыняць заклік Яна Паўла ІІ

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 22 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік нагадаў пра спадчыну святога Яна Паўла ІІ і заахвоціў падтрымліваць місіянерскую дзейнасць Касцёла.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння адзначаецца літургічны ўспамін святога Яна Паўла ІІ. Роўна 47 гадоў таму на гэтай плошчы ён заклікаў свет адкрыцца на Хрыста. Гэты заклік застаецца актуальным і сёння: усе мы пакліканы прыняць яго”, - сказаў Леў XIV, вітаючы пілігрымаў з Польшчы.

Папа нагадаў таксама, што кастрычнік “заахвочвае нас аднавіць наша актыўнае супрацоўніцтва ў місіянерскай дзейнасці Касцёла”. “Праз сілу малітвы, патэнцыял сужэнскага жыцця і свежую энергію маладосці будзьце місіянерамі Евангелля, аказваючы канкрэтную падтрымку тым, хто прысвячае сваё жыццё евангелізацыі народаў”, - заахвоціў Пантыфік.
 

22 кастрычніка 2025, 11:34