Пошук

Леў XIV Леў XIV  (AFP or licensors)

Першае замежнае падарожжа Льва XIV: Турцыя і Ліван

Леў XIV напрыканцы лістапада - на пачатку снежня 2025 года здзейсніць апостальскае падарожжа ў Турцыю і Ліван.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні ў афіцыйнай заяве паведаміў аб планах на першае апостальскае падарожжа ў пантыфікаце Льва XIV.

Пантыфік прыняў запрашэнні ад кіраўнікоў дзяржаў і касцельных улад абедзвюх краін. Першым этапам падарожжа стане Турцыя, дзе Папа будзе знаходзіцца з 27 па 30 лістапада 2025 года. Адразу пасля гэтага, з 30 лістапада па 2 снежня 2025 года, адбудзецца візіт у Ліван.

Асаблівае значэнне турэцкай частцы падарожжа надае пілігрымка ў Ізнік. Гэты візіт прымеркаваны да святкавання 1700-годдзя Нікейскага Сабору, які адбыўся ў 325 годзе ў старажытнай Нікеі, на месцы сучаснага Ізніка. Гэты Сабор з'яўляецца адной з найважнейшых падзей у гісторыі хрысціянства.

Пасля завяршэння візіту ў Турцыі Пантыфік накіруецца ў Ліван, адказваючы на асобнае запрашэнне ад кіраўніцтва і іерархаў гэтай блізкаўсходняй краіны.

Падрабязная праграма апостальскага падарожжа будзе апублікавана пазней.
 

07 кастрычніка 2025, 12:02