Пошук

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Габона

30 кастрычніка 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Прэзідэнта Габона Брыса Клотэра Алігі Нгему.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля сустрэчы з Папам палітык правёў перамовы з Дзяржаўным Сакратаром, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Даніэль Пача, падсакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Габонам, а таксама акрэслены некаторыя аспекты палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Асобная ўвага была нададзена супрацоўніцтву з мясцовым Касцёлам у сферах аховы здароўя, адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі моладзі.

У ходзе сустрэчы бакі таксама абмяняліся думкамі адносна пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага характару, падкрэсліўшы важнасць садзейнічання дыялогу і прымірэння паміж народамі.

30 кастрычніка 2025, 12:29