Пошук

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Уругвай

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Уругвая Яманду Орсі. Аб гэтым паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

17 кастрычніка 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Уругвай Яманду Орсі. Пасля сустрэчы з Папам палітык правёў перамовы з Дзяржаўным Сакратаром, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Даніэль Пача, падсакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У ходзе цёплых перамоў у Дзяржсакратарыяце былі падкрэслены добрыя двухбаковыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Уругваем, а таксама выказана гатоўнасць да іх далейшага ўмацавання. Асобна адзначалася каштоўная роля, якую Касцёл адыгрывае ў жыцці краіны, асабліва ў сферы адукацыі і ў барацьбе з беднасцю. У далейшай размове былі закрануты пытанні этычнага характару і дэмаграфічная праблема.

18 кастрычніка 2025, 09:47