Прэзідэнт Чада здзейсніў візіт у Ватыкан
16 кастрычніка 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы прэзідэнта Рэспублікі Чад Махамата Ідрыса Дэбі Ітна, які прыбыў у Ватыкан з афіцыйным візітам.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Затым палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас цёплых размоў у Дзяржаўным сакратарыяце было падкрэслена добрае супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Чадам. Адзначалася важнасць мірнага суіснавання паміж рэлігіямі і садзейнічанне міру.
У працяг перамоў бакі засяродзіліся на некаторых пытаннях, што датычаць двухбаковых адносін, а таксама абмеркавалі тэмы, звязаныя з рэгіянальнай сітуацыяй і выклікамі, на якія паклікана адказаць краіна, гаворыцца ў камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
16 кастрычніка 2025, 12:22
