Прэм’ер-міністр Лівана здзейсніў візіт у Ватыкан
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пасля аўдыенцыі палітыкі сустрэліся таксама з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, у суправаджэнні арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас цёплых перамоў у Дзяржсакратарыяце былі з задавальненнем адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны паміж Святым Пасадам і Ліванам. Былі агучаны агульныя спадзяванні на апостальскае падарожжа Святога Айца ў Ліван, запланаванае на 30 лістапада – 2 снежня 2025 года.
Суразмоўцы пацвердзілі надзею, якую ліванскі народ ускладае на працэс рэформаў і стабілізацыі краіны. Размова закранула таксама рэгіянальны кантэкст: прагучала агульнае пажаданне хутчэйшага дасягнення міру на ўсім Блізкім Усходзе.
