Святы Айцец прызначыў віцэ-рэгента Папскага дома
Леў XIV прызначыў віцэ-рэгентам Прэфектуры Папскага дома айца-аўгустынца Эдварда Даніянга Даленга, які раней займаў пасады генеральнага дарадцы і генеральнага пракуратара Ордэна святога Аўгустына.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Айцец Эдвард Даніянг Даленг нарадзіўся 4 красавіка 1977 года ў Ітла’ары (Нігерыя). Першыя манаскія абяцанні ў Ордэне святога Аўгустына склаў 9 лістапада 2001 года, а ўрачыстыя - 13 лістапада 2004 года. Святарскае пасвячэнне атрымаў 10 верасня 2005 года.
У 2012 годзе айцец Даленг абараніў дактарат па маральнай тэалогіі ў Папскай Альфонсіянскай акадэміі ў Рыме. Да свайго прызначэння віцэ-рэгентам Прэфектуры Папскага дома выконваў абавязкі генеральнага дарадцы і генеральнага пракуратара свайго Ордэна.
На сённяшні дзень рэгентам Прэфектуры Папскага дома з’яўляецца мансеньёр Леанарда Сапіенца.
10 лістапада 2025, 13:13
