Пошук

Кардынал Балдасарэ Рэйна выступае перад Львом XIV падчас сустрэчы Пантыфіка з духавенствам Рымскай дыяцэзіі Кардынал Балдасарэ Рэйна выступае перад Львом XIV падчас сустрэчы Пантыфіка з духавенствам Рымскай дыяцэзіі  (@Vatican Media)

Леў XIV рэфармуе структуру Рымскай дыяцэзіі: цэнтр зноў адзіны

Леў XIV пастанавіў, што пяць прэфектур гістарычнага цэнтра Рыма зноў аб'яднаюцца ў адзіны Цэнтральны сектар дыяцэзіі, аднаўляючы ранейшую структуру кіравання.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваім новым апостальскім лісце ў форме “motu proprio”, які атрымаў назву “Immota Manet”, Святы Айцец абвясціў аб важных зменах у адміністрацыйным уладкаванні Рымскай дыяцэзіі. Пантыфік распарадзіўся, каб прэфектуры з першай па пятую вярнуліся ў склад адзінага Цэнтральнага сектара. Такім чынам, гэтая душпастырская адзінка зноў далучаецца да чатырох іншых сектараў, на якія падзелена Рымская дыяцэзія.

Гэтае рашэнне Пантыфік прыняў, грунтуючыся на вопыце Юбілейнага года, які падыходзіць да свайго завяршэння. Леў XIV адзначыў, што на працягу гэтага святога часу стала відавочнай не толькі спецыфіка, але і аднароднасць, а таксама ўнутранае адзінства Цэнтральнага сектара.

Менавіта гэтыя назіранні падштурхнулі Папу да перагляду структуры, зацверджанай яго “шаноўным папярэднікам” у дакуменце “La vera bellezza” ад 4 кастрычніка 2024 года. Матывацыя і перадумовы таго рашэння застаюцца нязменнымі, аднак практыка паказала неабходнасць карэкціроўкі.

Згодна з воляй Папы, распараджэнне павінна мець “цвёрдую і стабільную сілу”, нягледзячы на любыя супярэчнасці. Дакумент, падпісаны 11 лістапада 2025 года ў Ватыкане, у дзень успаміну святога Марціна, уступае ў сілу неадкладна — у дзень яго публікацыі ў газеце “L'Osservatore Romano”. Пазней тэкст будзе ўключаны ў “Acta Apostolicae Sedis”.
 

26 лістапада 2025, 12:34