Леў XIV маліўся за спачылых Пантыфікаў у Ватыканскіх гротах
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пантыфік наведаў крыпту ўвечары 2 лістапада 2025 года, пасля таго як вярнуўся ў Ватыкан з рымскіх манументальных могілак Кампа-Верана, дзе цэлебраваў святую Імшу з удзелам больш чым 2,5 тысяч вернікаў.
Леў XIV у цішыні спыніўся ля магіл сваіх папярэднікаў, у прыватнасці Пія ХІІ, Паўла VI, Яна Паўла І і Бэнэдыкта XVI. Ён памаліўся таксама перад магілай апостала Пятра, укленчыўшы ля алтара “ad caput Sancti Petri” у Клеменційскай капліцы.
Ватыканскія гроты знаходзяцца на ніжнім узроўні Базілікі Святога Пятра. Яны былі пабудаваны ў 1590-1591 гадах і складаюцца з сістэмы скляпенняў, што падтрымліваюць падлогу будынку базілікі. У гэтым месцы пахаваны 21 Пантыфік і некаторыя іншыя асобы, сярод якіх – манархі і выбітныя касцельныя дзеячы.
