Пошук

Асізі Асізі  (ANSA)

Святы Айцец сустрэнецца з італьянскім епіскапатам у Асізіі

Леў XIV здзейсніць візіт у Асізі, каб узначаліць закрыццё 81-й Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Ён сустрэнецца з італьянскімі біскупамі 20 лістапада 2025 года ў базіліцы Маці Божай Анёльскай.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Італьянскія касцельныя іерархі збяруцца ў горадзе святога Францішка на штогадовае пасяджэнне, якое будзе праходзіць з 17 па 20 лістапада. Нараду адкрые кардынал Матэа Дзупі, старшыня епіскапату.

Праграма форума ўключае вызначэнне душпастырскіх прыярытэтаў на бліжэйшыя гады, малітву за ахвяр злоўжыванняў і зацвярджэнне дакументаў, якія датычацца навучання каталіцкай веры ў школах. За дзень да візіту Папы, 19 лістапада, біскупы правядуць супольную малітву за мір, пасля якой кардынал Дзупі скіруе адмысловы заклік.

Леў XIV упершыню здзейсніць візіт у Асізі пасля свайго абрання Наступнікам святога Пятра. Яго папярэднік, Францішак некалькі разоў наведваў гэты невялікі горад у вобласці Умбрыя, звязаны з жыццём галоўнага нябеснага апекуна Італіі – святога Францішка.
 

08 лістапада 2025, 11:04