Пантыфік: не забываць пра ахвяр канфліктаў і маліцца за памерлых
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Браты і сёстры, заклікаю вас далучыцца да маёй малітвы за ўсіх, хто церпіць ад узброеных канфліктаў у розных частках свету. Асабліва думаю пра М’янму і заклікаю міжнародную супольнасць не забываць бірманскі народ і аказаць неабходную гуманітарную дапамогу”, - сказаў Папа.
Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Святы Айцец нагадаў пра перыяд асаблівай малітвы за памерлых, які праходзіць у Каталіцкім Касцёле на пачатку лістапада.
“Калі мы молімся за памерлых, пасхальнае пасланне пра пустую магілу і перамогу Хрыста над злом і смерцю даходзіць да нас з яшчэ большай сілай. Яно нясе суцяшэнне таксама тым, хто пакутуе з прычыны страты блізкіх. Праз нашу малітву і хрысціянскія паводзіны давайце будзем для іх святлом Уваскрослага, якое дае надзею”, - заклікаў Леў XIV.
