Пошук

Аўдыенцыя ў Папы: у цэнтры ўвагі гуманітарны крызіс у Газе

Леў XIV сустрэўся з прэзідэнтам Палесціны. У цэнтры ватыканскіх размоў – неабходнасць тэрміновай дапамогі для насельніцтва Газы і спыненне канфлікту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Раніцай 6 лістапада 2025 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса. Сустрэча была прымеркавана да 10-й гадавіны Глабальнага пагаднення паміж Святым Пасадам і Дзяржавай Палесціна, падпісанага 26 чэрвеня 2015 года.

Як паведамляе Зала Друку Святога Пасада, падчас сардэчнай размовы была падкрэслена надзённая неабходнасць аказання дапамогі грамадзянскаму насельніцтву ў Газе. Акрамя таго, была адзначана важнасць спынення канфлікту і далейшага прытрымлівання перспектывы рашэння аб двух дзяржавах.
 

06 лістапада 2025, 12:24