Сэрца Касцёла – з беднымі: спантанная сустрэча Папы ў садах
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Перад тым, як накіравацца ў Залу Паўла VI на абед з нагоды Сусветнага дня бедных, Папа зрабіў прыпынак ля Грота Маці Божай Лурдскай у Ватыканскіх садах. Там яго ўжо чакала група бедных, для якіх таксама было арганізавана святочная трапеза.
Пантыфік звярнуўся да іх з цёплымі і спантаннымі словамі, пераходзячы з італьянскай на французскую, англійскую і іспанскую мовы, каб кожны мог адчуць сябе як дома.
Святы Айцец заклікаў усіх дзякаваць Богу за шматлікія атрыманыя дары: за дар жыцця, веры і, асабліва, братэрства. Ён шчыра падзякаваў арганізатарам і дабрачынцам, якія зрабілі магчымай гэту сустрэчу.
Папа запрасіў прысутных да супольнай малітвы, просячы Бога аб благаслаўленні для ежы, а таксама аб умацаванні духа братэрскай любові і ўзаемнай падтрымкі. “Няхай Пан благаславіць нашу сустрэчу і дапаможа нам заўсёды памятаць, што ўсё, што мы атрымліваем, – гэта дар ад Яго”, - сказаў Леў XIV. Завяршаючы сваю кароткую прамову, Пантыфік пажадаў усім смачнага абеду.
Гэты невялікі, але вельмі сімвалічны жэст стаў яшчэ адным сведчаннем таго, што для Касцёла кожны чалавек, асабліва той, хто знаходзіцца ў патрэбе, з’яўляецца неад’емнай часткай адной вялікай сям’і.
