Пошук

Маці Божая Гвадэлупская Маці Божая Гвадэлупская 

Закваска Евангелля: пасланне Папы місіянерам Мексікі

Леў XIV нагадаў місіянерам у Мексіцы, што іх задача – служыць, а не панаваць, перамяняючы свет знутры праз цярплівасць, веру і любоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У пасланні да ўдзельнікаў XVII Нацыянальнага місіянерскага кангрэса (Congreso Nacional Misionero) у мексіканскім горадзе Пуэбла-дэ-лос-Анхелес (Puebla de los Ángeles) Святы Айцец выкарыстаў вобраз закваскі, якая перамяняе знутры ўсё цеста (Мц 13,33).

Ён падкрэсліў, што Евангелле, падобна заквасцы, не знішчыла багатую культуру народаў Амерыкі, а гарманічна злучылася з ёй, што выдатна бачна на прыкладзе аб’яўлення Маці Божай Гвадэлупскай.

Леў XIV заклікаў сучасных місіянераў быць рукамі Касцёла, якія кладуць “закваску Уваскрослага ў цеста гісторыі”, каб нанова ўзышла надзея. “Трэба быць гатовымі запэцкаць рукі ў цесце свету!” – заахвоціў ён, дадаючы, што Валадарства Божае расце не сілай, а цярплівасцю, верай і любоўю.
 

07 лістапада 2025, 11:06