Пошук

Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота  (Francesco Fotia)

Папа сустрэўся з ахвярамі злоўжыванняў з Бельгіі

Сустрэча прайшла ў атмасферы блізкасці, слухання і глыбокага, уважлівага дыялогу і завяршылася малітвай.

Марыя Валодзіна - Vatican News

8 лістапада 2025 года Леў XIV сустрэўся з 15 асобамі з Бельгіі, якія ў непаўналетнім узросце сталі ахвярамі злоўжыванняў з боку духавенства. Пра гэта паведаміла Зала Друку Святога Пасада, тлумачачы, што сустрэча прайшла “ў атмасферы блізкасці да ахвяр, слухання і глыбокага і балючага дыялогу, доўжылася амаль тры гадзіны і завяршылася момантам шчырай малітвы”.

Групу суправаджалі члены Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, якая цесна супрацоўнічае з Касцёлам Бельгіі. 7 лістапада Камісія сустрэлася з гэтай групай, каб працягнуць дыялог, распачаты ў ліпені 2025 года, калі дэлегацыя Камісіі наведала Бельгію.

09 лістапада 2025, 17:45