Пошук

Папа Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (ANSA)

Папа: падтрымайце малітвай маё падарожжа ў Турцыю і Ліван

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 26 лістапада 2025 года ў Ватыкане, Леў XIV папрасіў вернікаў аб малітве за маючае адбыцца падарожжа ў Турцыю і Ліван, а таксама нагадаў пра набліжэнне Адвэнта.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Заўтра я адпраўлюся ў Турцыю, а потым у Ліван, каб здзейсніць візіт да дарагіх народаў гэтых краін, багатых гісторыяй і духоўнасцю. Гэта стане таксама нагодай, каб узгадаць пра 1700-годдзе першага экуменічнага Сабора, які праходзіў у Нікеі, і каб сустрэцца з каталіцкай супольнасцю, братамі-хрысціянамі і вернікамі іншых рэлігій. Прашу ўсіх суправаджаць мяне вашай малітвай”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік таксама адзначыў, што 30 лістапада, у першую нядзелю Адвэнта, Касцёл распачне новы літургічны год. “Няхай гэты час, які рыхтуе нас да Божага Нараджэння, абудзіць ва ўсіх жаданне сустрэць Бога, Які прыходзіць”, - пажадаў Папа.
 

26 лістапада 2025, 11:18