Пошук

Прэзідэнт Усходняга Тымора здзейсніў візіт у Ватыкан

21 лістапада 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэзідэнта Усходняга Тымора Жазэ Мануэла Рамоша-Орту. Гэта краіна з’яўляецца другой па колькасці католікаў у Азіі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пасля размовы са Святым Айцом палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галлахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце падкрэсліваліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Усходнім Тыморам, а таксама ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё тыморскага грамадства. Увага звярталася таксама на некаторыя аспекты эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў краіне.

У працяг размовы адбыўся абмен думкамі адносна рэгіянальнай сітуацыі, а таксама была абмеркавана нядаўняя інтэграцыя Усходняга Тымора ў Асацыяцыю дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.
 

21 лістапада 2025, 17:50