Пантыфік: перажыць Каляды з духам сціпласці і міласэрнасці
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Леў XIV адказаў на ліст маладога італьянскага псіхолага, які падзяліўся сваім досведам і папрасіў Папу даць некалькі парадаў, каб дапамагчы моладзі і сем’ям плённа перажыць Божае Нараджэнне.
У першую чаргу Святы Айцец нагадаў пра “важнасць хрысціянскага сведчання як шляху, які дапамагае моладзі сустрэць Хрыста: сведчання простага, сапраўднага, саспелага ў малітве, у супольным жыцці і ў разуменні таго, што мы няспынна любімыя Богам”.
Пантыфік таксама заклікаў перажыць Божае Нараджэнне як час сціпласці і канкрэтных учынкаў міласэрнасці. Ён прапанаваў пазбягаць няўстрымнага шопінгу, які ператварае падарункі ў аб’екты жадання, а не ў знакі прыгажосці і надзеі.
Леў XIV прапанаваў здзейсніць жэст, які можа вярнуць сэнс Божаму Нараджэнню: запрасіць на святочную вячэру бедную сям’ю або самотнага чалавека.
Святы Айцец прапанаваць ўглядацца ў прыклад святога Джона Генры Ньюмана, якога нядаўна абвясціў Доктарам Касцёла. Гэты настаўнік дыялогу і выхавання можа дапамагчы моладзі перамагчы “цемру нігілізму” і будаваць сапраўдную “цывілізацыю міру”, - падкрэсліў Папа.
