Пошук

Леў XIV падчас сустрэчы з французскімі кардыёлагамі Леў XIV падчас сустрэчы з французскімі кардыёлагамі  (@VATICAN MEDIA)

Леў XIV прыняў кардыёлагаў і заклікаў да міласэрнасці

Леў XIV прыняў дэлегацыю кардыёлагаў з Парыжскага курса па рэваскулярызацыі і заклікаў іх дзяліцца навуковымі дасягненнямі, асабліва з беднымі і адсунутымі на ўзбочыну грамадства людзей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча адбылася 5 снежня 2025 года ў Ватыкане ў рамках Юбілею Надзеі. Прамаўляючы да спецыялістаў па інтэрвенцыйнай кардыялогіі, Святы Айцец падкрэсліў, што іх праца знаходзіцца на скрыжаванні навукі, міласэрнасці і этычнай адказнасці.

Леў XIV нагадаў, што Касцёл заўсёды падтрымлівае пакліканне навуковых даследаванняў, якія адкрываюць чалавеку праўду і паглыбляюць служэнне агульнаму дабру. Кардыёлагі ўвасабляюць гэты дух, калі імкнуцца загаіць сэрца фізічна і метафарычна, прыносячы палёгку пацыентам і надзею іх сем'ям.

Папа падкрэсліў, што “служэнне жыццю” з'яўляецца асноўным для кожнага сапраўднага медыцынскага акту, бо адлюстроўвае пяшчоту, з якой сам Хрыстус набліжаўся да хворых і ўразлівых. Яго нязменная любоў натхняе адданасць, якую кардыёлагі праяўляюць праз даследаванні, навучанне і хірургічныя ўмяшанні, якія захоўваюць жыццё.

Агульнае фота з удзельнікамі папскай аўдыенцыі
Агульнае фота з удзельнікамі папскай аўдыенцыі   (@VATICAN MEDIA)

Кожнае сэрцабіццё, даверанае іх клопату, нагадвае, што жыццё – гэта дар, заўсёды таямніца, якую трэба шанаваць.

Леў XIV заахвоціў медыкаў працягваць развіваць дух глабальнага супрацоўніцтва, шчодра дзяліцца ведамі і забяспечваць, каб дасягненні ў лячэнні заставаліся даступнымі для ўсіх, асабліва для бедных і адсунутых на ўзбочыну грамадства людзей.

Завяршаючы сустрэчу, Папа даверыў працу кардыёлагаў з Парыжскага курса па рэваскулярызацыі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, урачу душ і цел, і пажадаў, каб іх арганізацыя заставалася маяком надзеі, асвятляючым глыбокае адзінства паміж навуковай дасканаласцю і служэннем чалавецтву.
 

05 снежня 2025, 11:52