Пошук

Падчас папскай Імшы ў Бейруце Падчас папскай Імшы ў Бейруце 

Імша Льва XIV у Бейруце: 150 тысяч галасоў малітвы

Каля 100 тысяч вернікаў сабраліся на “Beirut Waterfront” у Бейруце, каб разам з Львом XIV удзельнічаць у святой Імшы, якая стала адным з галоўных момантаў яго візіту ў Ліван.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пад адкрытым небам, на прыбярэжнай тэрыторыі “Beirut Waterfront”, дзе Міжземнае мора нібыта сустракаецца з небам, Пантыфік узначаліў Эўхарыстыю, якая сабрала многіх католікаў і прадстаўнікоў іншых традыцый.

Паводле афіцыйнай праграмы візіту, на набярэжнай прысутнічала каля 150 тысяч вернікаў, што надало літургіі асаблівую моц супольнай малітвы.

Вернікі падчас папскай Імшы ў Бейруце
Вернікі падчас папскай Імшы ў Бейруце

Літургія, якая аб’ядноўвае

Уступныя абрады распачаліся словамі прывітання мелхіцкага Патрыярха Юсіфа Абсі. Яго зварот, скіраваны да Пантыфіка і сабранай супольнасці, падкрэсліў поўную надзеі значнасць гэтага моманту для Лівана, які перажывае складаныя часы, але не губляе веры. Прысутнасць патрыярхаў розных усходніх традыцый яшчэ раз паказала, што Каталіцкі Касцёл дыхае “двума лёгкімі” – Захаду і Усходу.

Падчас папскай Імшы ў Бейруце
Падчас папскай Імшы ў Бейруце   (AFP or Licensors)

Слова Божае на мовах свету

Літургія Слова стала выразным знакам усеагульнасці Касцёла. Першае чытанне з кнігі прарока Ісаі (Іс 11, 1-10), прысвечанае постаці Месіі, на якога сыходзіць Дух Пана, прагучала па-англійску. 71-ы Псальм, які нагадвае пра валадарства справядлівасці і міру, праспявалі па-французску.

Падчас папскай Імшы ў Бейруце
Падчас папскай Імшы ў Бейруце   (AFP or Licensors)

Спеў перад чытаннем Евангелля прагучаў па-арабску. Пасля гэтага таксама па-арабску прачыталі ўрывак з Евангелля паводле святога Лукі (Лк 10, 21-24), дзе Езус узносіць хвалу Айцу і радуецца ў Духу Святым.

Затым Леў XIV прамовіў гамілію, звярнуўшыся да сабранай супольнасці як Наступнік Пятра і Пастыр, які дзеліцца з вернікамі словам суцяшэння і надзеі.

Падчас папскай Імшы ў Бейруце
Падчас папскай Імшы ў Бейруце   (AFP or Licensors)

Малітва народа Божага

Асаблівага характару набыла малітва вернікаў, якая была ўзнесена на некалькіх мовах: грэчаскай, англійскай, сірыйскай, армянскай, французскай і арабскай. Такім чынам у агульную малітву ўключыліся асноўныя традыцыі, прысутныя ў ліванскім Касцёле і ў шырэйшым кантэксце Блізкага Усходу. Гэтае малітоўнае шматгалоссе стала жывым знакам таго, што адно і тое ж веру Касцёла можна спавядаць у розных мовах і абрадах.

Падчас папскай Імшы ў Бейруце
Падчас папскай Імшы ў Бейруце

Пасля Імшы картэж Пантыфіка накіруецца ў бок міжнароднага аэрапорта Бейрута, пераадолеўшы каля дзевяці з паловай кіламетраў. Адсюль Святы Айцец вылеціць у Рым, ставячы кропку ў сваім блізкаўсходнім візіце ў Турцыю і Ліван – першым апостальскім падарожжы свайго пантыфікату.
 

02 снежня 2025, 10:36