Леў XIV пра актуальнасць прыкладу польска-нямецкага прымірэння
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Святы Айцец прывітаў арганізатараў і ўдзельнікаў рымскай канферэнцыі, прысвечанай 60-годдзю паслання з заклікам да прымірэння, якое напрыканцы Другога Ватыканага Сабора польскія біскупы скіравалі да біскупаў Германіі. Пантыфік падкрэсліў, што яно “змяніла гісторыю Еўропы”.
“Няхай словы гэтага дакумента – “Прабачаем і просім прабачэння” – будуць для народаў, якія сёння знаходзяцца ў канфлікце, сведчаннем таго, што прымірэнне і прабачэнне магчымыя, калі нараджаюцца з узаемнага жадання міру і супольнага дзеяння, у праўдзе, на карысць дабра чалавецтва”, - пажадаў Леў XIV.
Гістарычнае пасланне з заклікам да прымірэння было скіравана 18 лістапада 2025 года. Тэкст падрыхтаваў арцыбіскуп Баляслаў Камінэк, пазней кардынал і арцыбіскуп Уроцлаўскі. Над яго рэдагаваннем працаваў, між іншых, тагачасны арцыбіскуп Кракаўскі Караль Вайтыла. Будучы Папа падпісаў дакумент разам з 35-ю іншымі польскімі іерархамі.
Ініцыятыва дала пачатак новаму этапу дыялога паміж Польшчай і Германіяй. Неўзабаве нямецкія біскупы адказалі, выказваючы надзею на тое, што злы дух нянавісці ніколі больш не расцэпіць рукі народаў гэтых краін. Некаторыя эксперты лічаць зварот польскіх іерархаў адным з асноватворных дакументаў сучаснай Еўропы.
