Пошук

Леў XIV і Іцхак Герцаг падчас сустрэчы ў Ватыкане 4 верасня 2025 года. Леў XIV і Іцхак Герцаг падчас сустрэчы ў Ватыкане 4 верасня 2025 года.  (@Vatican Media)

Папа – прэзідэнту Ізраіля: Касцёл рашуча асуджае антысемітызм

Каталіцкі Касцёл рашуча асуджае ўсе формы антысемітызму, - нагадаў Папа Леў XIV у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Ізраіля Іцхакам Герцагам. Пантыфік таксама заклікаў працягваць мірны працэс на Блізкім Усходзе.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Размова Святога Айца з ізраільскім лідарам адбылася ў другой палове дня 17 снежня 2025 года. Іцхак Герцаг патэлефанаваў Папу з нагоды набліжэння свята Божага Нараджэння і яўрэйскага свята Ханукі.

“У святле нядаўняга тэрарыстычнага нападу ў Сіднеі Святы Айцец паўторна выказаў рашучае асуджэнне з боку Каталіцкага Касцёла ўсіх форм антысемітызму, які ва ўсім свеце надалей працягвае сеяць страх у яўрэйскіх супольнасцях і ва ўсім грамадстве.

Акрамя таго, Святы Айцец зноў заклікаў да працягу мірных працэсаў у рэгіёне, падкрэсліўшы таксама неабходнасць актывізацыі і працягу высілкаў па аказанні гуманітарнай дапамогі”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
 

18 снежня 2025, 08:18