Прэзідэнт Славакіі здзейсніў візіт у Ватыкан
Марыя Валодзіна – Vatican News
Пасля аўдыенцыі з Святым Айцом славацкі палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў падсакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі мансіньёр Міхайца Блай.
У ходзе сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі выказалі ўзаемную задаволенасць высокім узроўнем двухбаковых адносін, асабліва адзначыўшы 25-годдзе падпісання Базавага пагаднення паміж Святым Пасадам і Славацкай Рэспублікай. Таксама была пацверджана агульная гатоўнасць працягваць намаганні дзеля ўмацавання сацыяльнай згуртаванасці, справядлівасці і абароны сям’і.
Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі міжнародную сітуацыю. Асаблівая ўвага была ўдзелена вайне ва Украіне і яе наступствам для бяспекі ў Еўропе, а таксама сітуацыі на Блізкім Усходзе.
