Святы Айцец сустрэнецца з моладдзю Рыма
Марыя Валодзіна - Vatican News
Рымскія падлеткі і моладзь сустрэнуцца з Папам 10 студзеня 2025 года ў 17:00, праз некалькі дзён пасля заканчэння Юбілейнага года, які афіцыйна завершыцца ва ўрачыстасць Хросту Пана закрыццём Святой Брамы Базілікі Святога Пятра.
Як гаворыцца ў паведамленні Вікарыяту Рымскай дыяцэзіі, у сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі шматлікіх моладзевых супольнасцей: ад дзяцей, якія наведваюць заняткі па катэхізісу, да ўдзельнікаў парафіяльных груп, ад членаў каталіцкіх рухаў, асацыяцый і спартыўных клубаў да студэнтаў універсітэтаў, у тым ліку замежных студэнтаў, якія жывуць у каледжах дыяцэзіі.
Суправаджаць моладзь будзе кардынал Бальдасарэ Рэйна, вікарый Рымскай дыяцэзіі, які абвясціў пра падзею падчас малітоўнай сустрэчы “Ноч у катэдры” 21 лістапада 2025 года і аднавіў запрашэнне ў лісце да святароў. “Гэта будзе каштоўны і радасны момант,” – напісаў іерарх, заклікаючы святароў заахвочваць удзел парафіяльнай моладзі і ўспрымаць сустрэчу як важную магчымасць пачуць словы Біскупа Рыма.
