Пошук

Леў XVI Леў XVI  (@Vatican Media)

Пантыфік: няхай Вялікі пост стане часам сустрэчы з Хрыстом

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 лютага 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа даў некалькі духоўных парадаў у сувязі з пачаткам Вялікага посту.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Леў XIV заклікаў вернікаў перажываць гэты літургічны перыяд “у глыбокім духу малітвы, каб унутрана абноўленымі прыйсці да святкавання вялікай таямніцы Пасхі Хрыста – найвышэйшага аб’яўлення міласэрнай любові Бога”.

“Пачынаючы сёння наш шлях Вялікага посту, давайце будзем прасіць Пана аб дары сапраўднага навяртання сэрца, каб мы маглі лепш адказваць на Яго любоў да нас і дзяліцца гэтай любоўю з тымі, хто побач з намі”, - заахвоціў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што 22 лютага будзе адзначацца 95-я гадавіна першага аб’яўлення Езуса Міласэрнага святой Фаўстыне Кавальскай. “З таго моманту пачаўся новы этап у распаўсюджванні культу Божай міласэрнасці праз Каронку і абраз “Езу, давяраю Табе”. Няхай Вялікі пост стане часам сустрэчы з Хрыстом праз сакрамэнты і ўчынкі міласэрнасці”, - пажадаў Папа, вітаючы пілігрымаў з Польшчы.
 

18 лютага 2026, 11:08