Папа да настаўнікаў: быць сведкамі веры ў штодзённым жыцці
Марыя Валодзіна - Vatican News
Зварот, падпісаны Кардыналам-Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, адрасаваны арцыбіскупу Хасэ Гомесу і ўсім удзельнікам форума, які 20-22 лютага 2026 года праходзіць у Анахайме бліз Лос-Анджэлеса.
Святы Айцец выказаў спадзяванне на тое, што кангрэс па рэлігійнай адукацыі стане магчымасцю для духоўнага абнаўлення. На яго думку, сапраўдны настаўнік абуджае імкненне да ісціны. Паглыбленне адносін з Езусам і вернасць Яго вучэнню ў паўсядзённым жыцці робяць сведчанне педагогаў і катэхетаў здольным прывесці іншых да сапраўднай сустрэчы з Панам.
Звяртаючыся да моладзі, прысутнай на кангрэсе, Папа заклікаў яе адкрыць сэрцы любові да Бога. Ён нагадаў, што любоў выявілася не толькі ў ахвяры Хрыста на крыжы, але і ў Яго пастаяннай прысутнасці ў Святой Камуніі. Ён пажадаў, каб удзел у канферэнцыі дапамог моладзі адкрыць эўхарыстычную прысутнасць Езуса як нязменную крыніцу суцяшэння і моцы ва ўсіх жыццёвых абставінах.
Напрыканцы паслання Леў XIV даручыў удзельнікаў кангрэса мацярынскаму заступніцтву Марыі, Каралевы Анёлаў, і ўдзяліў ім сваё апостальскае благаслаўленне як залог мудрасці, радасці і надзеі на Пана.
