Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Крыжовы шлях у рымскім Калізеі: крыж будзе несці Папа

Леў XIV узначаліць Крыжовы шлях у рымскім Калізеі, які пройдзе ў Вялікую пятніцу, 3 красавіка 2026 года. Разважанні для набажэнства падрыхтаваў айцец Франчэска Патан.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падчас свайго першага Крыжовага шляху ў Калізеі Святы Айцец будзе несці крыж падчас усіх чатырнаццаці стацый, паведаміла 31 сакавіка 2026 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Разважанні да набажэнства будуць апублікаваныя ў Вялікую пятніцу каля апоўдня. Іх аўтар, айцец-францішканін Франчэска Патан, з 2016 па 2025 год быў кустодам Святой Зямлі. Падчас служэння на гэтай пасадзе ён шмат разоў станавіўся голасам пакут жыхароў гэтага спакутаванага ад гвалту рэгіёну.

 

31 сакавіка 2026, 15:19