Пошук

Святары Рымскай дыяцэзіі, пасвечаныя Львом XIV Святары Рымскай дыяцэзіі, пасвечаныя Львом XIV  (@Vatican Media)

Вялікі чацвер: Пантыфік абмые ногі дванаццаці святарам

У Вялікі чацвер, 2 красавіка 2026 года, Леў XIV узначаліць Імшу Вячэры Пана ў Базіліцы святога Яна на Латэране, падчас якой абмые ногі дванаццаці святарам. Літургія пачнецца ў 17:30.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Як паведамляецца ў камунікаце Рымскай дыяцэзіі, сярод святароў, якія будуць удзельнічаць у абрадзе абмывання ног, – адзінаццаць прэзбітэраў, якія былі пасвечаныя Папам у 2025 годзе, яшчэ адзін – духоўны настаўнік Папскай семінарыі – айцец Рэнца К’еза.

Пасля літургіі Папа перанясе Найсвяцейшы Сакрамэнт на месца яго захавання – у капліцу святога Францішка.
 

01 красавіка 2026, 14:40