Пантыфік: Чарнобыль застаецца папярэджаннем для чалавецтва
Марыя Валодзіна - Vatican News
26 красавіка 2026 года, звяртаючыся пасля малітвы “Уладарка неба” да пілігрымаў і рымлян, якія сабраліся на Плошчы Святога Пятра, Пантыфік нагадаў пра тэхнагенную катастрофу, якая адбылася ў 1986 годзе ў Чарнобылі. Гэтая аварыя глыбока закранула свядомасць чалавецтва і застаецца важным папярэджаннем пра небяспекі, звязаныя з выкарыстаннем усё больш магутных тэхналогій, - адзначыў ён.
“Сёння спаўняецца сорак гадоў трагічнай Чарнобыльскай аварыі, якая пазначыла сумленне чалавецтва. Яна застаецца папярэджаннем пра рызыкі, уласцівыя выкарыстанню ўсё больш магутных тэхналогій. Давяраем Божай ласцы ахвяр і тых, хто ўсё яшчэ пакутуе ад наступстваў. Спадзяюся, што на ўсіх узроўнях прыняцця рашэнняў будзе заўсёды пераважаць разважлівасць і адказнасць, каб выкарыстанне атамнай энергіі служыла жыццю і міру”, - сказаў Святы Айцец.
