Леў XIV правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны
3 красавіка 2026 года, напярэдадні Вялікадня, Папа правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. У ходзе гутаркі Пантыфік выказаў салідарнасць з украінскім народам, які ўжо чацвёрты год пакутуе ад вайны.
Марыя Валодзіна – Vatican News
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, падчас сардэчнай размовы Святы Айцец выказаў найлепшыя пажаданні з нагоды велікодных урачыстасцей і пацвердзіў сваю блізкасць да ўкраінскага народа.
Бакі абмеркавалі гуманітарную сітуацыю ва Украіне, падкрэсліўшы тэрміновую неабходнасць забеспячэння насельніцтва неабходнай дапамогай ва ўмовах працяглага канфлікту.
Асобна былі згаданыя намаганні, накіраваныя на рэалізацыю гуманітарных ініцыятыў, у прыватнасці ў дачыненні да вызвалення палонных.
Было выказана агульнае спадзяванне на тое, што дзякуючы супрацоўніцтву міжнароднай супольнасці ўдасца як мага хутчэй дасягнуць спынення баявых дзеянняў і ўсталявання справядлівага і трывалага міру.
04 красавіка 2026, 11:14
