Пошук

Агульная аўдыенцыя Папы Льва XIV Агульная аўдыенцыя Папы Льва XIV 

Леў XIV прывітаў перамір'е на Блізкім Усходзе

Пантыфік выказаў задавальненне ў сувязі з абвяшчэннем спынення баявых дзеянняў на Блізкім Усходзе і заклікаў бакі да дыялогу дзеля пераадолення канфлікту.

Марыя Валодзіна – Vatican News

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 8 красавіка 2026 года Папа нагадаў пра “гадзіны вялікай напружанасць на Блізкім Усходзе”. Ён назваў абвяшчэнне неадкладнага двухтыднёвага перамір'я "знакам жывой надзеі".

Звяртаючыся да вернікаў, якія сабраліся на Плошчы Святога Пятра, Пантыфік падкрэсліў, што "толькі праз вяртанне да перамоў можна пакласці канец вайне". Ён заклікаў вернікаў суправаджаць малітвай далікатную дыпламатычную працу, спадзеючыся, што гатоўнасць да дыялогу дапаможа вырашыць і іншыя канфлікты ў свеце.

Леў XIV зноў заклікаў ўсіх далучыцца да малітоўнага чування за мір, якое 11 красавіка 2026 года пройдзе ў Базіліцы Святога Пятра.
 

08 красавіка 2026, 11:58