Папа напярэдадні Вялікадня: любоў і мір мацнейшыя за смерць
Марыя Валодзіна – Vatican News
Звяртаючыся да арабамоўных вернікаў напярэдадні Вялікадня, Папа заклікаў маліцца за хворых, бедных і нявінных ахвяр войнаў, каб Уваскрослы Хрыстус прынёс свету мір і суцяшэнне.
Польскіх пілігрымаў Пантыфік заахвоціў заставацца вернымі Хрысту ў цяжкія, маўклівыя моманты жыцця. Ён адзначыў, што іх удзел у велікоднай працэсіі пад урачысты звон павінен стаць сведчаннем веры ў тое, што любоў і мір мацнейшыя за смерць.
Звяртаючыся да італамоўных вернікаў, Святы Айцец пажадаў, каб дні Вялікага тыдня сталі добрай магчымасцю ўмацаваць веру і жыць паводле Евангелля.
Асобна Леў XIV узгадаў моладзь, хворых і маладажонаў, заклікаўшы іх зрабіць сваё жыццё радасным служэннем іншым, асабліва самым слабым.
