Тэлефонная размова Папы з Іцхакам Герцагам: аднавіць каналы дыялогу
3 красавіка 2026 года, з нагоды велікодных урачыстасцей, адбылася тэлефонная размова Льва XIV з прэзідэнтам Ізраіля Іцхакам Герцагам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні міру і бяспекі на Блізкім Усходзе.
Марыя Валодзіна – Vatican News
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, у ходзе гутаркі была пацверджана неабходнасць аднавіць усе магчымыя каналы дыпламатычнага дыялогу, з тым каб пакласці канец сур'ёзнаму канфлікту, які працягваецца ў рэгіёне, з мэтай дасягнення справядлівага і трывалага міру на ўсім Блізкім Усходзе.
Асобная ўвага была нададзена гуманітарнаму аспекту. Бакі адзначылі важнасць абароны грамадзянскага насельніцтва і забеспячэння павагі да міжнароднага і гуманітарнага права.
04 красавіка 2026, 10:45
