Святы Айцец наведаў Ватыканскую абсерваторыю
Марыя Валодзіна - Vatican News
Абсерваторыя знаходзіцца ў Кастэль-Гандольфа, дзе Святы Айцец праводзіць свае дні адпачынку. Упершыню Папа пабываў там 20 ліпеня 2025 года з нагоды 56-й гадавіны высадкі чалавека на Месяц.
19 мая 2026 года адбыўся другі візіт Пантыфіка ў гэтую навуковую ўстанову. На месцы яго сустракалі старшыня Губернатарату Дзяржавы Ватыкан сястра Рафаэла Петрыні, а таксама генеральныя сакратары арцыбіскуп Эміліа Напа і адвакат Джузэпэ Пулізі-Алібрандзі. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама дырэктар Ватыканскай абсерваторыі ксёндз Рычард Энтані Д’Суза і яго папярэднік брат Гай Кансалманьё, які цяпер узначальвае Фонд Ватыканскай абсерваторыі.
Падчас візіту Святы Айцец наведаў капліцу абсерваторыі для кароткай малітвы, пасля чаго правёў сустрэчу з манахамі і свецкім персаналам гэтай навуковай установы.
