Пошук

Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Леў XIV здзейсніць падарожжа ў Францыю

16 мая 2026 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Леў XIV здзейсніць падарожжа ў Францыю. Візіт будзе праходзіць на працягу чатырох дзён.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Прымаючы запрашэнне кіраўніка дзяржавы і касцёльных уладаў краіны, а таксама генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, Святы Айцец Леў XIV з 25 па 28 верасня 2026 года здзейсніць апостальскае падарожжа ў Францыю і наведае сядзібу гэтай арганізацыі”, - гаворыцца ў афіцыйным ватыканскім паведамленні.

Візіт у Францыю стане пятым Апостальскім падарожжам Льва XIV. У лістападзе 2025 года ён наведаў Турцыю і Ліван, напрыканцы сакавіка 2026 года – Манака, а ў красавіку – Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею. У чэрвені адбудзецца пілігрымка Папы ў Іспанію.
 

16 мая 2026, 12:05