Пошук

Арцыбіскуп Алехандра Арэльяна Седылья падчас аўдыенцыі ў Льва XIV Арцыбіскуп Алехандра Арэльяна Седылья падчас аўдыенцыі ў Льва XIV  (@Vatican Media)

Леў XIV накіраваў свайго пасланніка ў Таледа

Леў XIV прызначыў свайго спецыяльнага пасланніка на ўрачыстую працэсію ў гонар 100-годдзя каранацыі Маці Божай з Саграрыа (Nuestra Señora del Sagrario) у архідыяцэзіі Таледа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прадстаўляць Святога Айца ў Іспаніі 30 мая 2026 года будзе арцыбіскуп Алехандра Арэльяна Седылья, дэкан Трыбунала Рымскай Роты. Адпаведную просьбу аб прызначэнні высокага іерарха на гэтую падзею раней скіраваў мясцовы арцыбіскуп-мітрапаліт Франсіска Сера Чавес.

У сваім пасланні Пантыфік падкрэсліў, што выбраны легат сам паходзіць з гэтага старажытнага мясцовага Касцёла, таму яго прысутнасць будзе асабліва дарэчнай і значнай.

У дакуменце ўзгадваецца велічная катэдра ў Таледа, якая стала сапраўдным помнікам старажытнай веры. Папа адзначыў, што ўшанаванне тутэйшай апякункі – “Nuestra Señora del Sagrario” – пачалося яшчэ ў першыя стагоддзі і значна ўзмацнілася дзякуючы святому біскупу Ідэльфонсу. Роўна 100 гадоў таму фігура Багародзіцы была ўвянчана залатой каронай.

Святы Айцец выказаў спадзяванне на тое, што юбілейныя ўрачыстасці прынясуць багаты духоўны плён, а духавенства і ўсе вернікі Іспаніі ніколі не адыдуць ад шчырай веры ў Бога і любові да Яго Маці.
 

23 мая 2026, 12:03