Пантыфік у свята Маці Божай Фацімскай: маліцца за мір у свеце
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 мая 2026 года ў Ватыкане, Леў XIV заклікаў маліцца праз заступніцтва Багародзіцы, просячы аб дары міру і згоды ў свеце.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Сёння, у літургічнае свята Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы, мы скіроўваем позірк да санктуарыя, дзе Маці Божая перадала тром пастушкам пасланне міру. У тым месцы, такім дарагім хрысціянству, сёння збіраюцца пілігрымы, якія прыбылі з пяці кантынентаў: іх прысутнасць з’яўляецца знакам патрэбы суцяшэння, адзінства і надзеі, якую маюць людзі нашага часу. Давайце даверым Беззаганнаму Сэрцу Марыі вокліч аб міры і згодзе, які ўзносіцца з усяго свету, асабліва ад народаў, што пакутуюць ад вайны”, - заклікаў вернікаў Святы Айцец.
13 мая 2026, 11:12
