Пошук

Папа ў Пампеях: мы ўсе адзіныя ў Езусе Хрысце

Падчас сустрэчы з хворымі ў санктуарыі Маці Божай Ружанцовай у Пампеях, якая адбылася 8 мая 2026 года, Папа падкрэсліў асаблівую каштоўнасць духоўнай еднасці, якая збліжае вернікаў.

Марыя Валодзіна – Vatican News

“Добрай раніцы ўсім! Хвала Езусу Хрысту! Які цудоўны дзень! Колькі благаслаўленняў Пан сёння пажадаў даць усім нам”, - сказаў Пантыфік, падкрэсліваючы, што сам адчувае сябе першым благаслаўлёным за магчымасць быць у марыйным санктуарыі ў асаблівы дзень малітвы да Багародзіцы.

Папа падзякаваў усім прысутным за ўдзел і адзначыў дух адзінства, які аб’ядноўвае вернікаў: “Мы ўсе з’яднаныя ў Езусе Хрысце, з нашай Маці Марыяй, у гэтым цудоўным благаслаўленні, у гэты цудоўны дзень”.

Пантыфік нагадаў, што Езус заўсёды побач з людзьмі і крочыць разам з імі ў іх штодзённым жыцці. “Езус і сёння збліжае нас, Езус, Які заўсёды з намі, Які ідзе разам з намі. Няхай Бог благаславіць усіх вас ”, - сказаў Папа напрыканцы свайго спантаннага звароту.

08 мая 2026, 10:42