Пошук

Візіт у Ватыкан Капітанаў-рэгентаў Сан-Марына, 12 студзеня 2026 года Візіт у Ватыкан Капітанаў-рэгентаў Сан-Марына, 12 студзеня 2026 года  (ANSA)

Святы Айцец здзейсніць пастырскі візіт у Сан-Марына

Леў XIV прыняў запрашэнне Капітанаў-рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына наведаць іх дзяржаву. Пастырскі візіт адбудзецца ў першай палове дня 22 жніўня 2026 года. Пасля гэтага Пантыфік накіруецца ў Рыміні для ўдзелу ў знакамітым каталіцкім форуме.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пра рашэнне Папы прыняць запрашэнне ў Сан-Марына паведаміла 28 мая 2026 года Прэфектура Папскага дому. Запрашэнне паступіла ад кіраўнікоў дзяржавы – Капітанаў-рэгентаў Матэа Росі і Ларэнца Буглі.

Паведамляецца, што візіт будзе мець душпастырскі характар. Леў XIV прыбудзе ў Сан-Марына як Біскуп Рыма і пастыр Паўсюднага Каталіцкага Касцёла, каб сустрэцца з мясцовай касцёльнай супольнасцю.

У другой палове дня 22 жніўня Святы Айцец накіруецца ў італьянскі горад Рыміні для ўдзелу ў знакавым каталіцкім форуме “Мітынг сяброўства паміж народамі”.

28 мая 2026, 12:01