Святы Айцец сустрэнецца з Каталікосам Кілікіі Арамам I
Першая сустрэча паміж Пантыфікам і Каталікосам Кілікіі Армянскай Апостальскай Царквы адбудзецца ў Ватыкане. Запланаваны прыватная размова і малітва ў капліцы Урбана VIII.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“У панядзелак 18 мая 2026 года, Яго Святасць Арам I, Каталікос Кілікійскай кафедры Армянскай Апостальскай Царквы, наведае Папу Льва XIV. Гаворка ідзе пра першы афіцыйны візіт Каталікоса да Папы Льва XIV”, - гаворыцца ў афіцыйным камюніке, якое 16 мая апублікавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Паведамляецца, што пасля прыватнай сустрэчы Папа і Каталікос памоляцца ў капліцы Урбана VIII Апостальскага палаца. “Яго Святасць Арам I таксама здзейсніць візіт у Дыкастэрыю па спрыянні хрысціянскаму адзінству і ў іншыя Дыкастэрыі Рымскай курыі. 19 мая ў Папскім Усходнім інстытуце Каталікос прачытае публічны даклад пра выклікі Цэркваў на Блізкім Усходзе”, - гаворыцца ў камюніке.
16 мая 2026, 12:00
