Дзяржсакратар ЗША здзейсніў візіт у Ватыкан
Візіт Дзяржаўнага сакратара ЗША ў Ватыкан даў магчымасць абмяняцца меркаваннямі аб міжнароднай сітуацыі, з асаблівай увагай да краін, пацярпелых ад вайны.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла аб сардэчных размовах, якія Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа правёў 7 мая 2026 года ў Ватыкане: спачатку з Папам Львом XIV, а затым — з кардыналам П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галлахерам.
Была пацверджана агульная прыхільнасць умацаванню добрых двухбаковых адносін паміж Святым Пасадам і Злучанымі Штатамі. Пасля гэтага адбыўся абмен меркаваннямі аб рэгіянальнай і міжнароднай сітуацыі, з асаблівай увагай да краін, закранутых вайной, палітычнай напружанасцю і складанай гуманітарнай сітуацыяй, а таксама аб неабходнасці нястомна працаваць дзеля міру.
07 мая 2026, 18:20
